Больш за 7,5 тысячы гомельскіх школьнікаў напісалі рэпетыцыйны цэнтралізаваны іспыт (gp.by)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 30/01/2023 - 10:45

Адзінаццацікласнікі па ўсёй краіне праверылі ўзровень сваёй падрыхтоўкі і даведаліся, чаго чакаць ад майскага выпрабавання.

 

У Гомельскай вобласці 28 пунктаў тэсціравання прынялі больш як 7,5 тысячы школьнікаў.

- Наша задача - дапамагчы дзецям падрыхтавацца да асноўнага іспыту, таму што ў траўні будзе вырашацца іх лёс. Бацькі і школьнікі вельмі хваляваліся, куды пойдуць адзнакі за рэпетыцыйнае тэсціраванне. Гэтыя вынікі не ўлічваюцца пры паступленні, яны патрэбныя дзецям для таго, каб праверыць свае веды, - распавяла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Жанна Ждановіч.

Таксама рэпетыцыйны іспыт неабходны для таго, каб праверыць, як працуе новая сістэма, і абкатаць арганізацыйныя моманты для Міністэрства адукацыі.

Нагадаем, фармат цэнтралізаванага іспыту быў распрацаваны для таго, каб аблегчыць працэс паступлення ў ВНУ.













 

https://gp.by/novosti/obrazovanie/news262911.html

https://newsgomel.by/news/obrazovanie/repetitsiya-tsentralizovannogo-ekzamena-prokhodit-v-gomele_84482.html