21 лістапада ўніверсітэт наведала дэлегацыя Хэцзэскага ўніверсітэта (КНР). З 2021 г. ГДУ імя Ф. Скарыны і Хэцзэскі ўніверсітэт рэалізуюць сумесную адукацыйную праграму па спецыяльнасці «Фізіка». У ходзе сустрэчы з першым прарэктарам Андрэем Крукам абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумеснага праекта, а таксама далейшыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Госці з КНР наведалі факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій, пазнаёміліся з прафесарска-выкладчыцкім складам і матэрыяльна-тэхнічнай базай факультэта.
Папулярныя тэгі