Пякучая памяць вайны

Submitted by ias on чцв, 22/02/2024 - 11:48

Міжфакультэцкае патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбылося 20 лютага, якраз пасля памятнай даты 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістану і напярэдадні Дня абаронцы Айчыны. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты двух  факультэтаў: замежных моў і фізічнага. Гасцямі сустрэчы былі воіны-інтэрнацыяналісты, чыя маладосць прыпала на ваенныя дзеянні па-за межамі Радзімы, тады яшчэ СССР: Юрый Дзмітрыевіч Палітаў (ваяваў у Егіпце), Уладзімір Аляксандравіч Ракчэеў (Афганістан), Сяргей Мікалаевіч Рыжкоў (Ангола), Аляксандр Віктаравіч Дрэбезаў (Афганістан).

Прасякнутыя болем апавяданні тых далёкіх гадоў, безумоўна, закранулі сэрцы маладых слухачоў і прымусілі задумацца над многімі пытаннямі, якія паўстаюць у кантэксце сучасных збройных падзей, паралелі з якімі праводзілі удзельнікі сустрэчы. Маёр-верталётчык С.М. Рыжкоў прынёс з сабою невялічкі ваенны альбом, які па чарзе з цікавасцю разглядалі навучэнцы. З пытанняў, якія задавалі слухачы гасцям, найвялікшую зацікаўленасць выклікала тэма незвычайных выпадкаў на вайне, якія нельга растлумачыць ні элементарнай логікай, ні законамі ваеннай справы, пры гэтым удзельнікі баёў успаміналі эпізоды, калі ім цудам удавалася выжыць у самых, здавалася б, бязвыхадных і трагічных абставінах.

Падобныя сустрэчы, безумоўна, адыгрываюць сваю надзвычайна важную ролю ў правільным успрыняцці сучасных падзей і асэнсаванні магчымасцей кожнага з нас у абароне міру і справядлівасці.  

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта замежных моў Р.У.Серыкаў

Фотасправаздача