Навуковае супрацоўніцтва: стажыроўка дэлегацыі ўніверсітэтаў Шымкента ў ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by ias on пан, 02/12/2024 - 15:07

У ГДУ імя Ф. Скарыны для праходжання навукова-педагагічнай стажыроўкі прыбыла дэлегацыя ўніверсітэтаў-партнёраў з г. Шымкент (Казахстан). У складзе дэлегацыі намеснік прарэктара па навуцы і інавацыйнай рабоце Універсітэта дружбы народаў ім. акадэміка А. Куатбекава, канд. тэхн. навук, дацэнт Мусабек Акылбаеў, старшы выкладчык гэтай жа ВНУ, канд. эканамічных навук Балтаім Сабенава, прафесар кафедры хіміі, біялогіі і экалогіі, канд. хімічных навук Рашыда Жаналіева. Праграма стажыроўкі прадугледжвае знаёмства з навукова-тэхнічнай базай эканамічнага, біялагічнага факультэтаў, а таксама факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання, правядзенне навуковых даследаванняў, чытанне лекцый студэнтам ГДУ імяФ. Скарыны. Госці сустрэліся з рэктарам універсітэта Сяргеем Хахомавым.

Фотасправаздача