З 22 па 27 лістапада ў Белоярске (Расія) адбыўся юбілейны XV Кубак свету сярод нафтавых краін па боксе. У турніры, прысвечаным памяці Фарман Салманова – першаадкрывальніка нафты, прынялі ўдзел больш за сотню вядучых спартсменаў з Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Румыніі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Швецыі, Эстоніі і Харватыі. Спаборніцтвы праходзілі ў дзесяці вагавых катэгорыях у мужчын і ў чатырох – у жанчын.
Нашу краіну на адказным турніры дастойна прадставіла студэнтка 3 курса завочнага факультэта Яна Бурым, якая выйграла фінальны паядынак (вагавая катэгорыі 51 кг) і стала пераможцай Кубка свету.
Віншуем Яну з перамогай і жадаем ёй далейшых поспехаў!
Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра Марына Кажадуб