1-2 лютага студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў.
Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 1) складанне слоў з асобных літар, дзе патрэбна было знайсці з набору літар…
Філалагічны факультэт
-
02 люты 2021На філалагічным факультэце адбылося ўручэнне дыпломаў аб заканчэнні Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў і ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Руская філалогія. Камп’ютарнае забеспячэнне» другога выпуску кітайскіх студэнтаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю першай ступені па інтэграванай праграме. – Гэта ўжо другі выпуск студэнтаў Шанхайскага інстытута, якія прыехалі ў наш універсітэт. Згодна з праграмай сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў і магістрантаў, два з паловай гады яны…
-
30 кастрычнік 202030 кастрычніка у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Таццянай Міхайлаўнай Шаровай была прачытана лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава). Таццяна…
-
12 сакавік 2020З 2 па 7 сакавіка па Праграме мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў MOST, фінансуемай Еўрапейскім Саюзам, дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян наведала факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскаўга ўніверсітэта (Рэспубліка Польшча). У межах праграмы адбыліся сустрэчы з загадчыкам кафедры беларусістыкі доктарам філалагічных навук Радаславам Калетам і прафесарам Міколам Хаўстовічам, у ходзе якіх былі абмеркаваны пытанні нарматыўна-прававых магчымасцей супрацоўніцтва, тэмы…
-
03 люты 2020Ўзаемадзеянне Беларусі і Турцыі з'яўляецца прыкладам дружалюбнага, канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу. Не з'яўляецца выключэннем і наш універсітэт. 3 лютага Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны наведаў выпускнік філалагічнага факультэта 2019 года Гюннар Фаціх Мюджахит Алі. На сустрэчы з прарэктарам па вучэбнай рабоце Ігарам Семчанка абмяркоўвалася пытанне аб адкрыцці на базе нашага універсітэта пры садзейнічанні Стамбульскага фонду навукі і культуры Цэнтра турэцкай мовы…
-
22 студзень 2020З 13 па 16 студзеня на базе аграрна-тэхнічнага ліцэя г. Гомеля праходзіў трэці тур Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У мерапрыемтсве бралі ўдзел 102 навучэнцы Гомеля і Гомельскай вобласці. Членамі журы былі выкладчыкі кафедр беларускай мовы і беларускай літаратуры УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны». Сёлета алімпіяда праходзіла ў два туры. У першы дзень удзельнікам прапанавалі напісаць водгук на паэтычны (9 і 11 класы) і празаічны (10 клас) твор…
-
15 кастрычнік 2019У Ягелонскім універсітэце, найстарэйшым ВНУ Польшчы, 11-12 кастрычніка 2019 года праходзіла міжнародная канферэнцыя «Słowiaṅska frazeologia gwarowa II». Лінгвісты з многіх краін (Польшчы, Сербіі, Чэхіі, Германіі, Італіі, Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША) адгукнуліся на запрашэнне кафедры гісторыі мовы і дыялекталогіі Ягелонскага універсітэта прыняць удзел у абмеркаванні актуальных праблем дыялектнай фразеалогіі і фразеографии. На адкрыцці канферэнцыі вядомыя еўрапейскія навукоўцы Е. Бартьминский…
-
09 кастрычнік 20197 кастрычніка на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай і групай студэнтаў БФ-21 была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня, прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Удзельнікі і госці гасцёўні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Васіля Быкава, падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка. Вядучымі гасцёўні былі студэнткі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна, якія…
-
26 верасень 2019Сонечным восеньскім днём у сценах універсітэта была праведзена цудоўная сустрэча студэнтаў філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў з гасцямі са Злучаных Штатаў Амерыкі. Адбылася яна ў Скарынаўскім кабінеце. І гэта невыпадкова. Больш за 500 год таму Францыск Скарына пераклаў і надрукаваў Біблію на беларускай мове. І зараз размова ішла пра біблейскія тэксты і іх ролю ў жыцці чалавека. У пачатку сустрэчы спадар Tom Boisseau, які працуе ў індустрыі кінематографа, выканаў на беларускай мове песню “…
-
13 верасень 201913 верасня ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю “Літаратурныя дажынкі” – госці з Расіі і Украіны - наведалі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Спачатку адбылася цікавая і змястоўная сустрэча з рэктарам універсітэта С.А. Хахомавым. Затым удзельнікі мерапрыемстваў перамясціліся ў першы корпус, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй двух музеяў філалагічнага факультэта. Загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер распавёў наведвальнікам пра гісторыю стварэння…