Візіт у Цюбінгенскі ўніверсітэт

Опубликовано ias - ср, 21/11/2018 - 10:14

З 11 па 17 лістапада 2018 года дэкан гістарычнага факультэта, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі М.М.Мязга і намеснік дэкана, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі А.М.Дуброўка ў рамках праграмы Erasmus+ знаходзіліся ва ўніверсітэце г. Цюбінген (Германія). У час вызіту адбыліся дзелавыя сутрэчы ў аддзелах сярэневяковай гісторыі, гісторыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У ходзе іх адбыўся абмен думкамі па актуальных навуковых праблемах, якія выклікаюць цікавасць як сярод гісторыкаў Беларусі, так і Германіі, вызначаны пытанні, якія могуць стаць прадметам сумеснага вывучэння.

У час наведвання аддзела міжнародных сувязей Цюбінгенскага ўніверсітэта былі абмеракаваны пытанні, звязаныя з далейшым супрацоўніцтвам у рамках праграмы Erasmus+. А.М.Дуброўка прачытала студэнтам і аспірантам Цюбінгенскага ўніверсітэта некалькі лекцый па гісторыі культуры беларускіх зямель у сярэднявечча. У бягучым семестры ў рамках праграмы акадэмічных абменаў у Цюбінгенскім універсітэце праходзіць навучанне аспірант гістарычнага факультэта Міхаіл Шпет, які паспяхова працуе над магістарскай дысертацыяй.

Фотоотчёт