Дыялогавая пляцоўка «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы»

Опубликовано ias - чт, 16/09/2021 - 13:13

Напярэдадні Дня народнага адзінства, 16 верасня на базе ААТ “Гомельдрэў” адбылася дыялогавая пляцоўка, мэтай якой стала абмеркаванне значэння новага свята для сучаснай Беларусі. У мерапрыемстве, якое сабрала супрацоўнікаў пазначанага прадпрыемства і іншых арганізацый Навабеліцкага раёна Гомеля, у якасці спікераў выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Уткін, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, спорту і турызму Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Уладзіслаў Волчак і дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Францыска Скарыны Станіслаў Чаропка.  Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што 17 верасня1939 г. – гэта не проста памятная дата, гэта сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці.

https://newsgomel.by/news/2021/na-baze-oao-gomeldrev-sostoyalas-dialogovaya-ploshchadka-v-edinstve-naroda-sila-nezavisimogo-gosudar_68785.html

Фото: Гомельские ведомости

Фотоотчёт