Землякі Мікалай і Дзмітрый Літоўкіны зноў перамаглі (Петриковские навины)

Dmitry_Gorbachev 提交于 周一, 25/03/2019 - 14:06

9 сакавіка 2019 года адбыўся Адкрыты Чэмпіянат горада Брэста па класічным паўэрліфцінгу. Нашы землякі Мікалай і Дзмітрый Літоўкіны выступілі ў дысцыпліне “трохбор’е” ў вагавой катэгорыі да 83 кг.

– У гэтым годзе прымаў удзел у дадзеным чэмпіянаце ўжо 3-ці год запар, – падзяліўся Дзмітрый. – Магу сказаць, што з году ў год спаборніцтвы становяцца ўсё лепш, размах павялічваецца, колькасць удзельнікаў узрастае.

На памосце сабраліся топавыя спартсмены краіны і прадэманстравалі нямала відовішчных момантаў.

Хацелася б выказаць падзяку арганізатарам Аляксандру Моршчакіну, Сяргею Калядзічу, Дзянісу Дзянісаву, Яне Дзянісавай, Наталлі Якімук і ўсім іншым асобам датычным да арганізацыі і правядзення спаборніцтваў, а таксама падзякаваць спонсараў і мецэнатаў гэтага мерапрыемства.

Землякі Мікалай і Дзмітрый Літоўкіны зноў перамаглі

Я і Мікалай выступалі ў адной вагавай катэгорыі да 83 кг, але ў розных узроставых катэгорыях. Коля – юніёр да 23 гадоў уключна, я ў адкрытай (дарослая: ад 23 да 39). Абодва выступалі ў трохбор’і. Гэта – прысед, жым ад грудзей, станавая цяга. Коля ў цяжкай барацьбе з выхадцам Брэста «вырваў» 2-е месца, апярэдзіўшы яго ўсяго на 2,5 кг. Я паралельна ў адкрытай катэгорыі таксама заняў другое.

Читать полностью на сайте http://petrikov.by

照片报告