В Гомельском госуниверситете откроется класс робототехники для школьников (Сайт газеты "Беларусь сегодня")

Dmitry_Gorbachev 提交于 周三, 29/07/2020 - 15:25

У Гомелi сёння адкрываецца клас робататэхнiкi, у якiм змогуць займацца дзецi ва ўзросце 10—15 гадоў. Сумесны праект Гомельскага тэхнапарка i Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iм. Ф. Скарыны накiраваны на развiццё тэхнiчнай творчасцi сярод падлеткаў.

Клас робататэхнікі стане кузняй абiтурыентаў па спецыяльнасцях, за якiмi будучыня.

Клас будзе працаваць на факультэце фiзiкi i iнфармацыйных тэхналогiй унiверсiтэта. Праграма навучання ўключае ў сябе асновы праграмiравання электронных прылад, схематэхнiкi i мабiльнай робататэхнiкi, а таксама навыкi канструявання, 3D-мадэлiравання i друку. Выкладчыкi, якiм трэба будзе працаваць з дзецьмi, прайшлi стажыроўку ў Санкт-Пецярбургу. Сам жа клас заканамерна стане кузняй абiтурыентаў па спецыяльнасцях, за якiмi будучыня.

— Тое, што праграмiст — гэта чалавек, якi працуе за камп’ютарам, ужо ведаюць усе, — адзначае дэкан факультэта фiзiкi i IТ Дзмiтрый Каваленка. — Аднак сучасны праграмiст павiнен не толькi ўмець пiсаць код, але i быць iнжынерам. Гэта значыць, умець кiраваць «жалезам» — праграмiраваць робататэхнiку i абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў прамысловай вытворчасцi. Менавiта такiя спецыялiсты патрэбныя на рынку працы. Таму наша задача — весцi навучанне, арыентаванае на практычныя запыты прадпрыемстваў, куды потым iдуць выпускнiкi ВНУ.
 

https://www.sb.by/articles/klas-vysokikh-tekhnalogiy.html