21 – 23 мая ў г. Пскове ў рамках Міжнародных Ганзейскіх дзён праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Паўночная Еўропа, Пскоў і Ганзейскі саюз у мінулым і ў цяперашні час”. У ёй прынялі ўдзел навукоўцы 20 краін. На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні гісторыі і сучасныя тэндэнцыі развіцця краін Балтыйскага рэгіёна. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны на навуковым форуме быў прадстаўлены дэканам гістарычнага факультэта, прафесарам кафедры ўсеагульнай гісторыі Мікалаем Мязгой і намеснікам дэкана гістарычнага факультэта, дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі Аленай Дуброўка. У сваіх дакладах яны разгледзелі актуальныя праблемы міжнародных адносін у Прыбалтыцы пасля Першай сусветнай вайны. Былі ўсталяваны кантакты і вызначаны напрамкі супрацоўніцтва з гістарычным факультэтам Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Популярные теги
Подразделения