Майстар-класы для будучых філолагаў!

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 13/03/2020 - 14:39

12 сакавіка на базе філалагічнага факультэта праходзіў ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура». З боку філалагічнага факультэта конкурс курыравалі дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава З.У. і дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Лапіцкая Н.І.

Лепшыя настаўнікі Гомельскай вобласці – Смарцэлава Наталля Дзмітрыеўна, Яўсеенка Ірына Віктараўна, Кротава Алена Уладзіміраўна, Філіповіч Жана Анатольеўна – правялі свае майстар-класы ў аўдыторыях нашага факультэта для студэнтаў 2-3 курсаў, якія былі вельмі задаволены сваім актыўным удзелам, далі высокую ацэнку прафесіяналізму настаўнікаў і выказалі ўдзячнасць за нагляднае знаёмства з прымяненнем розных прыёмаў і формаў працы на ўроках. Дзякуем арганізатарам рэспубліканскага конкурсу за выбар філалагічнага факультэта ў якасці пляцоўкі для правядзення трэцяга этапа.

 

Фотоотчёт