БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ

Опубликовано ias - чт, 01/12/2022 - 14:29

30 лістапада кафедра беларускай мовы і літаратуры МДЛУ, якую ўзначальвае выпускніца філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Марыя Міхайлаўна Воінава-Страха, правяла IV Міжнародную навуковую канферэнцыю “Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі”, прысвечаную памяці Пятра Васючэнкі.

Амаль сем дзясяткаў прадстаўнікоў адукацыйных і навуковых устаноў Беларусі (Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна), Расіі, Польшчы, Чэхіі, Кітая прадставілі свае даклады, прысвечаныя ролі і месцы беларускай мовы і літаратуры ў свеце, актуальным пытанням развіцця фальклору, этнаграфіі, краязнаўства, этналінгвістыкі ў ХХІ стагоддзі, сучасным тэндэнцыям у методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры, праблемам рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.

У рабоце канфэрэнцыі актыўны ўдзел прыняла дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян.

Фотоотчёт