Прэзентацыя кнігі "У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца"

Опубликовано ias - чт, 30/01/2025 - 14:12

29 студзеня ў дзяржаўнай установе "Лельчыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" адбылася прэзентацыя кнігі "У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца" (Гомель, 2024 г.). У гэтым мерапрыемстве прыняла ўдзел прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Новак як адзін з укладальнікаў выдання, прысвечанага народнай духоўнай культуры Лельчыцкага Палесся.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар установы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці" Наталля Сафрановіч і дырэктар установы "Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна" Таццяна Забіяка. Валянціна Новак расказала, як стваралася кніга, які яе змест і пазнаёміла прысутных з яскравымі адметнымі асаблівасцямі бытавання фальклорных традыцый лельчыцкага краю.

Напрыканцы выступлення было адзначана, што прадстаўленыя ў кнізе аўтэнтычныя фальклорныя матэрыялы, сабраныя студэнтамі і выкладчыкамі  ГДУ імя Ф. Скарыны ў палявых экспедыцыях на тэрыторыі Лельчыцкага раёна, з'яўляюцца надзвычай багатай і каштоўнай крыніцай народнай мудрасці.

https://www.lelchbibl.by/ru/chitaemye/prezentatsiya-knigi-u-tsikhikh-lelchytsakh-sertsa-lechytstsa-narodnaya-dukho-naya-kultura-lelchytskaga-rajona

Фотоотчёт