Онлайн-олимпиада, посвященная Дню народного единства

Опубликовано ias - чт, 18/09/2025 - 17:19

17 верасня стартавала віктарына, прысвечаная дзяржаўнаму святу Дзень народнага адзінства. Яна была падрыхтавана кафедрай усеагульнай гісторыі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый пры падтрымцы Камітэта ідэалогіі і па справах с моладдзю Гомельскага аблвыканкама.

Удзельнікі віктарыны маюць магчымасць папоўніць свае веды аб падзеях, якія заклалі гістарычны падмурак самага маладога дзяржаўнага свята Беларусі. Актыўны ўдзел у віктарыне прынялі і студэнты факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый. Адкрыццё мерапрыемства для студэнтаў факультэта адбылося ў чытальнай зале корпуса № 2 нашага ўніверсітэта.

Да прысутных з прывітальным словам звярнуліся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГДУ імя Ф. Скарыны Дзмітрый Хадановіч, дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслаў Чаропка, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Таццяна Пачынак, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Мікалай Мязга.

Яны адзначылі значнасць падзей восені 1939 г. для працэсу фарміравання беларускай дзяржавы, ролю Дня нацыянальнага адзінства як фактару ўмацавання нацыянальнай еднасці беларусаў.

Віктарына выклікала вялікую цікавасць у моладзі Гомельскай вобласці. Удзельнікамі вітарыны стала больш 2,5 тыс. студэнтаў і школьнікаў Гомеля і большасці раёнаў Гомельскай вобласці.

Віктарына працягваецца, і да 27 верасня ў ёй можа прыняць удзел кожны жадаючы.