12 лістапада выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта былі гасцямі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна з нагоды ўрачыстага ўшанавання памяці нашага земляка, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.
Калектыў бібліятэкі прапанаваў сваім гасцям цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і драматурга А. Макаёнка. Адбылося адкрыццё абноўленай музейнай экспазіцыі мемарыяльнай залы А. Макаёнка, якая папоўнілася экспанатамі, што характарызуюць Андрэя Макаёнка як драматурга, чалавека і грамадскага дзеяча. На суд гледачам быў прадстаўлены спектакль «Трыбунал» па аднаіменнай трагікамедыі А. Макаёнка.
Такія сустрэчы вельмі карысныя і патрэбныя, асабліва для нашых студэнтаў. Дзякуем кіраўніцтву і калектыву бібліятэкі за ўшанаванне памяці народная пісьменніка А. Макаёнка і папулярызацыю яго творчасці










