Творчыя сустрэчы на філалагічным факультэце

Опубликовано ias - чт, 20/11/2025 - 13:53

19 лістапада на філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча з галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталляй Шапран. З прывітальным словам выступіла дэкан факультэта Алена Палуян. Студэнты падрыхтавалі музычны сюрпрыз.

Мерапрыемства прымеркавана да прэзентацыі тэматычнага выпуска часопіса, прысвечанага 90-годдзю філалагічнага факультэта.

Сярод удзельнікаў – журналіст і пісьменнік Сяргей Шапран, які распавёў пра гісторыю беларускага шаржа, закрануў тэмы гістарычнага і літаратурнага анекдотаў.

Сваімі ўражаннямі пра ролю часопіса ў прафесійным жыцці падзяліліся вядомыя навукоўцы Вольга Ляшчынская і Іван Штэйнер.

Галоўны рэдактар беларускамоўнага інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў “Бярозка” Яніна Каралёва расказала прысутным пра свой досвед навучання на філалагічным факультэце.

Фотоотчёт