Сёлетняя ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны паказала, што ў маладых людзей узрастае цікавасць да філалогіі. Прахадны бал на рускую філалогію на філалагічным факультэце складаў 296, на беларускую — крыху менш. Конкурс вытрымаць прыйшлося і абітурыентам, якія мелі мэтавыя накіраванні. Васьмёра чалавек былі залічаны без экзаменаў — гэта выпускнікі, якія скончылі ўстанову сярэдняй адукацыі з адзнакай, і тыя, хто вучыўся ў педагагічных класах.
Читать полностью: https://abituryent.ng-press.by/navoshta-gramadstvu-filolagi/
热门标签