Метадычная канферэнцыя на філалагічным факультэце

ias 提交于 周一, 18/02/2019 - 09:49

15 лютага 2019 года на філалагічным факультэце (к.1, аўд. 2-27) як заключны этап ХІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Современное образование: преемственность и непрерывность образовательной системы «школа – университет – предприятие» (14-15.02.2019, ГДУ імя Ф. Скарыны) былі арганізаваны метадычныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю і ўдасканаленню навучання беларускай і рускай мове і літаратуры. Гасцямі студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта сталі чатыры найбольш творчыя настаўнікі школ горада Гомеля і Гомельскай вобласці, якія прадэманстравалі свой вопыт і вынікі пошукаў новых падыходаў да навучання мове і літаратуры ў наш час. Гэта паведамленне настаўніка-метадыста рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 14 г. Гомеля” Жадзейка Жанны Фёдараўны пра апошні ўдасканалены падручнік па рускай мове для 8 класа, адным з аўтараў якога яна з’яўляецца; гэта майстар-класы «Прыёмы і формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры» настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” Есіса Яўгена Валер’евіча; «Теория литературы в школе: весы необходимости» настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 51 г. Гомеля” Кісловай Вольгі Аляксандраўны; «Тэматычная скіраванасць урока» настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 51 г. Гомеля” Афанасьевай Наталлі Васільеўны.

Усе выступленні настаўнікаў былі прыняты з вялікай зацікаўленасцю, высока ацэнены і, галоўнае, паказалі студэнтам-філолагам перадвыпускнога курса, якім можа і павінен быць настаўнік у школе, для якога галоўным з’яўляецца супрацоўніцтва з вучнямі, творчасць самога настаўніка і развіццё творчых здольнасцей, памяці, увагі, мыслення, актыўнасці вучняў, пошук новых прыёмаў і спосабаў навучання ў адпаведнасці з новымі ўмовамі і патрэбамі грамадства.

Сустрэчы з настаўнікамі-філолагамі, як правіла, выпускнікамі філалагічнага факультэта, з’яўляюцца традыцыйнымі на нашым факультэце, і апошняя сустрэча яшчэ раз прадэманстравала цесныя сувязі школы і ўніверсітэта, настаўнікаў са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта, пераемнасць “універсітэт – школе”, а “школа – універсітэту”. Такія мерапрыемствы асабліва патрэбныя нашым студэнтам, якія непасрэдна бачаць вынікі творчай работы, неабходнасць пастаяннага крэатыву, узоры будучай работы як накіраванне да творчых пошукаў у час падрыхтоўкі да педпрактыкі і самастойнай работы, радуюцца поспехам і здабыткам настаўнікаў-наватараў. Дзякуем настаўнікам за такую навуку!

Заключным этапам метадычнай канферэнцыі стала арганізацыя круглага стала “Праблемы падрыхтоўкі будучых настаўнікаў у сістэме “школа – універсітэт – прадпрыемства”, дзе настаўнікі школ і выкладчыкі факультэта абмяркоўвалі пытанні падрыхтоўкі будучых спецыялістаў адукацыйных устаноў рэспублікі, у тым ліку і такія праблемныя пытанні, як, з аднаго боку,абмежаваная колькасць гадзін на выкладанне спецыяльных дысцыплін (методыка выкладання беларускай /рускай мовы, методыка выкладання беларускай /рускай літаратуры), гадзін на правядзенне педагагічнай практыкі ў школе для студэнтаў-філолагаў; з другога боку, мінімальная колькасць гадзін, адведзеная на вывучэнне мовы і літаратуры ў школе як асновы падрыхтоўкі маўленчай, эстэтычна і духоўна развітай асобы, грамадзяніна Беларусі.

А.М. Палуян, З.У. Шведава

照片报告