Анжэла Мікалаеўна Мельнікава – доктар філалагічных навук, аўтарытэтны вучоны-літаратуразнаўца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, аўтар некалькіх грунтоўных манаграфій, звыш 100 публікацый. У цэнтры ўвагі вучонага – праблема нацыянальнага і яе рэпрэзентацыя ў творчасці беларускіх пісьменнікаў, развіццё беларускай літаратуры ў еўрапейскім кантэксце. Таленавіты даследчык, цікавы лектар, патрабавальны і справядлівы выкладчык, элегантная жанчына, клапатлівая маці, добразычлівы дарадца, дзейсны чалавек спалучаныя ў вобразе Анжэлы Мікалаеўны.
Калектыў кафедры беларускай літаратуры шчыра віншуе шаноўную Анжэлу Мікалаеўну з днём народзінаў і з атрыманнем дыплома доктара навук! Жадаем моцнага здароўя і плёну, натхнення і здзяйснення мар!
热门标签