Лепшага чытальніка выбіралі на філалагічным факультэце, а прысвяцілі свята паэзіі Году малой Радзімы.
Студэнты-філолагі таксама сустрэліся з рэдактарам аддзела эканамічнага жыцця жлобінскай раённай газеты “Новы дзень” Мікалаем Шуканавым. Мікалай Васільевіч расказаў пра Жлобін, яго гісторыю і сучаснасць. Студэнты зацікавіліся творчым шляхам пісьменнікаў са Жлобіншчыны. Шуканаў распавёў пра журналісцкія будні, цікавых людзей раёна, пра працу на карысць малой і вялікай Радзімы. На сустрэчы выступілі таксама выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны. Прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Аляксандра Станкевіч паэтычна і натхнёна расказала пра сваю малую радзіму – Навагрудчыну. Дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Халяўка гаварыла пра Гомель, у якім яна нарадзілася і жыве.
Источник: https://gp.by/category/news/education/news195655.html