Славянскія тэатральныя сустрэчы

Dmitry_Gorbachev 提交于 周四, 05/12/2019 - 12:18

З 3 па 7 снежня ў Гомельскім абласным драматычным тэатры праводзяцца чарговыя, 14-я па ліку, Славянскія тэатральныя сустрэчы, у якіх прымаюць удзел найбольш вядомыя тэатральныя калектывы з Беларусі і іншых краін СНД (на гэты раз з Расіі, Украіны, Грузіі).

Аматары тэатра з горада і вобласці, а таксама з суседніх краін змаглі ўбачыць спектаклі па творах сучасных драматургаў і сусветнай класікі. Для вызначэння пераможцаў створана аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі мастацтвазнаўцы і вядомыя артысты з Мінска, Масквы, Варшавы, Тбілісі. Сярод іх папулярны і добра вядомы гамяльчанам беларуска-рускі артыст Анатоль Кот, у фільмаграфіі якога звыш 100 роляў самага рознага плану і кшталту. Адкрываліся сустрэчы спектаклем па класічным творы Мікалая Гогаля «Рэвізор». П’есу гэтую ведаюць усе, але галоўны рэжысёр тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін, які вядомы сваімі адметнымі пастаноўкамі ў тэатры імя Таўстаногава, здзівіў усіх. Спектакль па класічным творы глыбока ўзрушыў гледачоў, прымусіў іх не толькі смяяцца і нават рагатаць, але задумацца над праблемамі грамадства. Бліскуча выканаў ролю Хлестакова ўраджэнец Гомеля, вядомы артыст тэатра і кіно Павел Харланчук.

Ва ўрачыстым адкрыцці Славянскіх тэатральных сустрэч актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі і выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны, найперш кафедры беларускай літаратуры. На палях ўрачыстай падзеі адбылася шчырая і карысная гутарка з артыстам Анатолем Катом, прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта Андрэем Масквіным, якія далі згоду прыйсці ў наш універсітэт і выступіць перад студэнтамі.

Кафедра беларускай літаратуры

照片报告