Клас робататэхнікі Гомельскага тэхнапарка цяпер будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.
Яго адкрылі на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Высокую якасць заняткаў будуць забяспечваць выкладчыкі факультэта, якія прайшлі стажыроўку ў Санкт-Пецярбургу. Вучэбна-метадычны комплекс складаецца з заняткаў па асновах праграмавання на мове Scratch, па праграмаванні электронных прылад і віртуальнага разумнага дома на аснове тэхналогій RobboScratch і ArduinoWiring, па мабільнай робататэхніцы, схематэхніцы, а таксама 3D-мадэляванні і друку.
Вучэбная праграма, якую выкарыстоўваюць выкладчыкі, рэалізуецца больш як у 70 школах Расіі і Фінляндыі. Цяпер ажыццяўляецца набор у групы для заняткаў робататэхнікай дзяцей ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота Андрэя ВЯЛІКАГА.