Рэгіянальная алімпіяда па кірунку “Эканоміка арганізацыі” у ГДУ імя Ф.Скарыны (ng-press.by»)

Dmitry_Gorbachev 提交于 周五, 30/04/2021 - 14:03
Ужо ў шосты раз на базе эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта адбылася рэгіянальная алімпіяда па кірунку “Эканоміка арганізацыі”.

Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі прадстаўнікі пяці каледжаў і ўніверсітэтаў Гомельшчыны: Гомельскага аграрна-эканамічнага каледжа, Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і Мазырскага палітэхнічнага каледжа.

Навучэнцы каледжаў прапанавалі на суд кампетэнтнага журы свае творчыя візітоўкі і тэарэтычныя веды ў галіне эканомікі арганізацыі. Сярод іх месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – Гомельскі машынабудаўнічы каледж, 2-е месца – Гомельскі аграрна-эканамічны каледж і на 3-м месцы – Мазырскі палітэхнічны каледж.

Прадстаўнікі ўніверсітэтаў гомельскага рэгіёна акрамя творчых візітовак і ведаў тэорыі прэзентавалі членам журы бізнес-праекты па кірунку “Развіццё бізнесу ва ўмовах сервізацыі эканомікі”. Па выніку 1-е месца заваявалі прадстаўнікі ГДУ імя Ф.Скарыны, срэбра дасталося студэнтам Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта, а бронзы ўдастоена каманда БГЭУ СК.

Андрэй ВЯЛІКІ

https://ng-press.by/2021/04/29/regiyanalnaya-alimpiyada-pa-kirunku-ekanomika-arganizatsyi-u-gdu-imya-f-skaryny/