Гавары са мной па-беларуску

ias 提交于 周二, 10/12/2024 - 09:30

07 снежня 2024 г. на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: прафесар Штэйнер I,Ф., дацэнты Воінава А.М., Бярозка А.Ф., Чарнышова А.М.,  Вяргеенка, С.А., старшы выкладчык Драбышэўская Л.І. На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступіў старшыня журы загадчык кафедры беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, прафесар Штэйнер I,Ф. Была праведзена прафарыентацыйная гутарка з раздачай буклетаў сярод вучняў 11 класа. Настаўнікі, а таксама удзельнікі конкурсу праінфармаваны аб перспектывах навучання на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Рытарычны конкурс "Гавары са мной па па-беларуску" па-ранейшаму аб'ядноўвае вучняў, дапамагаючы ім усведамляць значнасць захавання беларускай мовы як неад'емнай часткі нацыянальнай ідэнтычнасці, выразна выказваць свае думкі на роднай мове, а таксама набываць вопыт выступлення перад аўдыторыяй.

Фота перададзены ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа”

照片报告