З «Родным словам» па жыцці!

ias 提交于 周五, 21/11/2025 - 10:46

Філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны правёў на базе ГАІРА творчую сустрэчу з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў, прымеркаваную да 90-годдзя факультэта.

Дэкан Алена Палуян расказала пра гісторыю і сённяшні дзень факультэта.

Рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з тэматычным нумарам часопіса, які стаў вынікам сумеснага праекта рэдакцыі і філалагічнага факультэта.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры Іван Штэйнер і прафесар Анжэла Мельнікава ў сваіх выступленнях акцэнтавалі ўвагу на вядомых выпускніках, якія рэалізавалі сябе як пісьменнікі і журналісты.

Прафесар Вольга Ляшчынская распавяла пра мовазнаўчыя і метадычныя даследаванні на старонках часопіса.

Пра ролю часопіса «Роднае слова» для студэнтаў і настаўнікаў у сваіх выступленнях гаварылі настаўнік-метадыст Яўген Есіс і галоўны рэдактар часопіса «БЯРОЗКА» Яніна Каралёва.

Было вельмі прыемна пачуць словы падзякі ад настаўнікаў - удзельнікаў сустрэчы.

Зацікавіла слухачоў выступленне пісьменніка і журналіста Сяргея Шапрана, які пазнаёміў прысутных з гісторыяй беларускага шаржа і літаратурнага анекдота.