Віншуем Вікторыю Кебікаву з бронзавым медалём чэмпіянату свету

Submitted by ias on сер, 28/11/2018 - 11:39

У Нью-Дэлі (Індыя) завяршыўся чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын, які праходзіў з 12 па 25 лістапада 2018 года. Было разыграна 10 камплектаў узнагарод. Усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел 227 спартсменак з 62 краін свету.

Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі сем спартсменак. Пяць з іх трэніруюцца ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву адзінаборстваў. Гэта майстры спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Яна Бурым, Вікторыя Кебікава, Галіна Бруевіча, Юлія Апанасовіч, Антаніна Аксёнава. Усе яны вучацца ў ГДУ імя Ф.Скарыны на спецыяльнасці «фізічная культура».

Студэнтка 5 курса Вікторыя Кебікава заваявала бронзавы медаль (вагавая катэгорыя да 81 кг). Медаль Вікторыі - першая ўзнагарода чэмпіянату свету ў гісторыі беларускага жаночага бокса.

Трэніруе спартсменак Ігар Анатольевіч Фiгурэнка, старшы трэнер нацыянальнай каманды. Ігар Анатольевіч скончыў наш універсітэт па спецыяльнасці «фізічная культура» і прызнаны адным з самых аўтарытэтных настаўнікаў краіны.

Жадаем спартсменкам і іх трэнеру поспехаў і новых яркіх перамог!

Фотасправаздача