23 студзеня на базе абласной бібіліятэкі імя У.І. Леніна адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання беларускага «Буквара».
Прэзентаваў першы беларускі буквар намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.
Трохтомнік уключае факсімільнае выданне, яго пераклад на сучасную беларускую мову і кнігу з навуковымі даследаваннямі, прысвечаннымі буквару, на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Да нашага часу захавалася два экземпляры “Буквара”, выдадзенага ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі на царкоўнаславянскай мове.
Адзін з іх (няпоўны) захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі ў Капенгагене, другі – у лонданскай Бібліятэцы Міддл Тэмпл. Менавіта з яго была зроблена цыфравая копія, якая ўвайшла ў аснову факсімільнага выдання, выдадзенага да 400-годдзя першага ў свеце буквара.
Факсімільнае выданне “Буквара” па праву зойме пачэснае месца ў фондзе нашай бібліятэкі.
Спасылкі на навіну ў іншых крыніцах: