У першы дзень лютага ў СШ №27 г. Гомеля адбыўся ўрачысты прыём валанцёраў ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля. Валанцёрскі атрад геолага-геаграфічнага факультэта «Планета дабрыні» атрымаў дыплом і статуэтку ў намінацыі "Лепшы валанцёрскі атрад сярод устаноў вышэйшай адукацыі".
Атрад «Планета дабрыні» адзначаны за паспяховую рэалізацыю праекта «Асаблівая творчасць». У спісе добрых спраў валанцёраў - шматлікія дабрачынныя і экалагічныя акцыі, дапамога бяздомным жывёлам, падтрымка ветэранаў працы і інш.
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi