Аддалі даніну памяці і павагі

Submitted by ias on пят, 22/02/2019 - 15:09

Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя святкаванню Дня абаронцаў Айчыны, прайшлі ў абласным цэнтры 22 лютага. У іх прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі нашага універсітэта.

Каля мемарыяла Алеi Герояў, помніка Народным апалчэнцам, на плошчы Працы кіраўніцтва вобласці і горада, вайскоўцы, прадстаўнікі моладзі, грамадскіх і працоўных калектываў усклалі кветкі і вянкі ў памяць аб загінуўшых.

Пакланіліся подзвігу савецкіх салдат і каля брацкай магілы герояў-падпольшчыкаў і партызан. Тут, акрамя студэнтаў, сабраліся прадстаўнікі юнага пакалення - школьнікі гімназіі №56. Для іх удзел у мітынгу - праўдзівы ўрок патрыятызму, які жыва распавядае пра трагедыю ваеннай пары.

Па традыцыі, студэнты ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошках, хто славіў заслужаных акадэмікаў і ганаровых прафесараў універсітэта, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, франтавікоў В.У. Анiчэнкa, І.Ф. Харламава і М.А. Дзмітрыева.

Віншуючы са святам, старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Кавалевіч адзначыў, што 23 лютага - гэта дзень дастойных наследнікаў пакалення Пераможцаў, аберагаючых мір і дабрабыт нашай краіны:

- Мы схіляемся перад подзвігамі землякоў, якiя самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, сучаснай арміяй.

Памяць пра тых, каго няма з намі, ушанавалі Хвілінай маўчання.

Фотасправаздача