Біліся інтэлектам - Кубак ГДУ па тэставанні разыграны!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 05/03/2019 - 09:40

У другі дзень вясны ў ГДУ імя Ф. Скарыны адбыўся розыгрыш 3-га абласнога каманднага Кубка ГДУ па тэставанні. У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел каманда падрыхтоўчага аддзялення універсітэта і 9 каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомельшчыны: Рэчыцкага раённага ліцэя, гімназіі №51 г. Гомеля, гімназіі імя Я. Купалы, гімназіі №14 г. Гомеля, гімназіі г. Калінкавічы, гімназіі г. Чачэрска, Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, Гомельскага гарадскога ліцэя №1, Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя - лідэры абласнога рэйтынгу па выніках цэнтралізаванага тэставання 2018 года.

На адкрыцці мерапрыемства першы прарэктар універсітэта, старшыня арганізацыйнай камісіі Андрэй Крук распавёў пра гісторыю станаўлення конкурсу, яго асноватворнае значэнні для навучэнцаў Гомельскага рэгіёну і пажадаў напружанай канкурэнтнай барацьбы, якая забяспечыць будучыя высокія асабістыя і абласныя вынікі цэнтралізаванага тэставання. Галоўны арбітр конкурсу - начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі, якая навучаецца Уладзімір Глазуноў у сваім выступе нагадаў удзельнікам конкурсу аб лідзіруючай пазіцыі Гомельскай вобласці ў рэспубліканскім рэйтынгу па выніках ЦТ апошніх двух гадоў і высокім прафесіяналізме педагогаў рэгіёну ў падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГДУ імя Ф.Скарыны Дзмітрый Хадановіч азнаёміў удзельнікаў конкурсу з яго рэгламентам, якія забяспечваюць роўныя ўмовы ў праяве інтэлектуальных здольнасцяў.

Асаблівым упрыгожваннем цырымоніі адкрыцця конкурсу зьявіўся музычны падарунак ад слухача падрыхтоўчага аддзялення універсітэта Аляксея Чваркова, які пышна выканаў некалькі сольных кампазіцый для басэтлі.

Конкурснае тэставанне па 7 вучэбных прадметах праходзіла ў выглядзе камп'ютэрнага тэсціравання c выкарыстаннем сістэмы дыстанцыйнага навучання універсітэта «цьютары» (tutor.gsu.by). Тэсты былі распрацаваны высокакваліфікаванымі выкладчыкамі універсітэта і дазволілі канкрэтызаваць ўзровень падрыхтоўкі вучняў па прадметах, вызначыўшы іх рэйтынг па выніках конкурсу.

Арганізацыйная камісія падвяла вынікі Кубка ГДУ па тэставанні 2019 года, зафіксаваўшы іх у пратаколе конкурсу. Вынікі Кубка будуць публічна абвешчаныя ў Дзень адчыненых дзвярэй універсітэта (23 сакавіка 2019 года), калі і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў унікальнага інтэлектуальнага спаборніцтва.


Дзмітрый Хадановіч,
дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі