ScienceDirect: не проста бібліятэка

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 19/03/2019 - 12:09

18 сакавіка для супрацоўнікаў нашага універсітэта кампаніяй Elsevier быў арганізаваны вэбiнар «ScienceDirect: не проста бібліятэка». Ён быў прысвечаны магчымасцям і спосабам эфектыўнага выкарыстання платформы ScienceDirect. Удзельнікам былі прадэманстраваны вялікія пошукавыя магчымасці партала ScienceDirect, а таксама магчымасць персаналізацыі кожнага карыстальніка (стварэння персанальнай папкі, спіса цікавых часопісаў, захавання гісторыі пошуку, замовы аўтаматычных апавяшчэнняў па электроннай пошце аб з'яўленні новага артыкула ў цікавым для вас часопісе, новага артыкула па тэме вашага пошуку і г.д.). Інструменты ScienceDirect аўтаматычна прапануюць звязаныя крыніцы, што прыводзіць да скарачэння часу пошуку і забяспечвае бесперапыннасць вывучэння матэрыялаў у аптымальным кантэксце.

З матэрыяламі вэбiнара вы можаце азнаёміцца па спасылцы


SCIENCEDIRECT выдавецтва Эльзевір

Да канца 2019 года ўніверсітэту прадастаўлены доступ да рэсурсаў найбуйнейшага выдавецтва навуковай літаратуры Elsevier Freedom Collection на платформе ScienceDirect.

Мультыдысцыплінарная платформа ScienceDirect забяспечвае ўсебаковы ахоп літаратуры з усіх абласцей навукі.

Падпіска ўключае доступ да кантэнту часопісаў з 2016 па 2019 гг.

Доступ да базы дадзеных ажыццяўляецца з кампутараў карпаратыўнай сеткі ГДУ.

Падвышайце якасць вашых даследаванняў, выкарыстоўваючы платформу актуальнай навуковай інфармацыі ScienceDirect!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi