У ГДУ прайшоў прэм'ерны паказ спектакля НСТС «Калі б ...»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 10/04/2019 - 11:23

9 красавіка на сцэне актавай залы ГДУ прайшоў прэм'ерны паказ спектакля «Аркестр» народнага студэнцкага тэатра-студыі «Калі б ...». У аснове спектакля ляжыць інтэлектуальная п'еса геніяльнага французскага драматурга Жана Ануя. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам стаў непасрэдны кіраўнік народнага тэатра Сяргей Зянькоў.

Адлюстраванне чалавечых заганаў, дзе сумнае і адначасова пацешнае падзея пераплятаюцца паміж сабой, праходзіць чырвонай ніткай праз усе творы Жана Ануя. Не выключэннем стала і прэм'ерная пастаноўка.

Дзеянні спектакля разгортваюцца ў Францыі пасля Другой сусветнай вайны. Заштатны курортны гарадок, дзе некалькі музыканткай і адзіны мужчына-піяніст працуюць разам. Гісторыя кожнага персанажа - на мяжы зрыву, перад кожным - праблема выбару, якая спараджае сумневы і роспач. Толькі жаданнем ствараць аркестр творыць свае шэдэўры. Кульмінацыяй творы становіцца гульня аркестра перад пастаяльцамі таннага гатэля ў курортным гарадку, што трагічна і камічна адначасова.

Прэм'ерны паказ прайшоў пад гарачыя апладысменты. У спектаклі, бясспрэчна, ёсць таленавітае рэжысёрскае рашэнне і таленавітае акцёрскае выкананне, пластычны малюнак і думка "за кадрам». Але ў кожнага гледача ёсць права шукаць сугучча са сваімі думкамі, рухамі сваёй душы. Прафесійная акцёрская гульня змагла падняць заслону і дазволіць пабачыць сапраўднага чалавека за маскай ілжывай ўсмешкі.

Анастасія Язерская
Фота Уладзіміра Чысціка

Фотасправаздача
Падраздзяленнi