10 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў анлайн-турніраў па шахматах і кіберспартыўнай дысцыпліне FIFA 20, прысвечаных Міжнароднаму дню студэнцкага спорту.
Старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту (БАСС) Аляксандр Багдановіч узнагародзіў дыпломамі, кубкамі і прызамі БАСС студэнтаў-спартсменаў, якія ўвайшлі ў топ-3 па выніках анлайн-турніраў.
Нам прыемна адзначыць, што ў рамках мерапрыемства Грамата БАСС і каштоўны падарунак былі ўручаны студэнту факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Францыска Скарыны Максіму Іваннікаву. Трэба адзначыць, што Максім быў ініцыятарам правядзення анлайн-турніру па шахматах, прысвечанага Міжнароднаму дню студэнцкага спорту. Да ўсяго іншага, наш студэнт з’яўляўся капітанам студэнцкай каманды па шахматах, якая заняла 4-е месца на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па інтэлектуальных відах спорту 2020, які праходзіў 26-30 кастрычніка ў фармаце анлайн.
Матэрыялы ўзяты на сайце Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.