Высокія ўзнагароды за асабістыя дасягненні

Submitted by ias on аўт, 29/12/2020 - 17:07

Урачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прайшла сёння ў Палацы Рэспублікі. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка асабіста павіншаваў больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер. На вышэйшым узроўні былі адзначаны педагогі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі, дзяржаўныя служачыя, дзеячы культуры і мастацтва, работнікі аграпрамысловага і энергетычнага комплексаў, сферы транспарту, камунікацый, будаўнічай галіны, падатковых органаў.

У ліку ўзнагароджаных – вучоныя ГДУ імя Ф. Скарыны: прарэктар па вучэбнай рабоце, д.ф.-м.н., прафесар І.В. Семчанка, прафесар кафедры оптыкі, д.ф.-м.н., прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі А.М. Сердзюкоў, загадчык кафедры заалогіі, фізіялогіі і генетыкі, д.б.н., прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Р.Р. Ганчарэнка, загадчык кафедры педагогікі, д.п.н., прафесар Ф.У. Кадол і прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, д.ф.н, прафесар У.І. Коваль.

Калектыў універсітэта віншуе калег з атрыманнем дзяржаўных узнагарод і жадае ім далейшых дасягненняў у навукова-педагагічнай дзейнасці.

Фотасправаздача
Відэа