27 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня прафкама супрацоўнікаў Галіноўскі М.Г. і старшыня прафкама студэнтаў Азяўчыкаў С.А.
На пасяджэнні разглядаліся вынікі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб рабоце ва ўстановах адукацыі, падведзены вынікі работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за аховай працы ў 2020 годзе, падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы – дзецям».
На пасяджэнні былі ўручаны сертыфікаты і пасведчанні студэнтам універсітэта на атрыманне прафсаюзных выплат:
Юрковай Марыі (біялагічны факультэт) – сведчанне аб прызначэнні стыпендыі ФПБ;
Сушч Святлане (эканамічны факультэт) – сертыфікат на атрыманне грашовай выплаты Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;
Тукач Валерыі (гістарычны факультэт) – сертыфікат на атрыманне грашовай выплаты Абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза Ільіна В.А. адзначыла высокую работу арганізацыйных структур прафсаюза Гомельскай вобласці па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.