Уручэнне дыпломаў аб заканчэнні Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў і ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by ias on аўт, 02/02/2021 - 09:12

На філалагічным факультэце адбылося ўручэнне дыпломаў аб заканчэнні Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў і ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Руская філалогія. Камп’ютарнае забеспячэнне» другога выпуску кітайскіх студэнтаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю першай ступені па інтэграванай праграме.

– Гэта ўжо другі выпуск студэнтаў Шанхайскага інстытута, якія прыехалі ў наш універсітэт. Згодна з праграмай сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў і магістрантаў, два з паловай гады яны навучаліся ў Кітаі і два гады ў нашым універсітэце. А сёння мы спяшаемся павіншаваць маладых людзей з паспяховым заканчэннем навучання, – расказала дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян.

У гэтым годзе дыпломы атрымалі два студэнты: Чжо Вэнсюань і Цяо Цзінсі. Віншуем выпускнікоў!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi