18 лютага стартавала Міжнародная анлайн-алімпіяда па выкладанні англійскай мовы сярод студэнтаў групы адукацыйных праграм “Падрыхтоўка настаўнікаў замежнай мовы”, арганізаваная кафедрай тэорыі і практыкі замежных моў філалагічнага факультэта Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва сумесна з прадстаўнікамі ВНУ-партнёраў з Беларусі і Узбекістана.
З боку факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ўдзел у алімпіядзе прынімаюць дзесяць студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, якія на першым этапе будуць дэманстраваць свае навыкі пісьмовай мовы. Другі этап алімпіяды будзе прысвечаны вуснаму маўленню па зададзенай тэматыцы. Акрамя гэтага, канкурсантам будуць прапанаваны заданні па методыцы выкладання англійскай мовы. Ацэньваць будуць высокакваліфікаваныя выкладчыкі кафедры тэорыі і практыкі замежных моў філалагічнага факультэта ЕНУ імя Л.М. Гумілёва пад кіраўніцтвам к.ф.н., дацэнта, загадчыка кафедры Жанны Алібіеўны Бейсембаевай, дзякуючы якой сувязі паміж нашымі факультэтамі інтэнсіўна развіваюцца.
У суботу 20 лютага будуць падведзены вынікі і аб’яўлены пераможцы. Ад усёй душы мы жадаем нашым студэнтам плённага ўдзелу, пазітыўных эмоцый, дасягненні пастаўленых мэтаў і, вядома, новых знаёмстваў!!! Ні пуху, ні пяра!