Родная мова – жывой душы крыніца

Submitted by ias on пят, 19/02/2021 - 16:29

З 21 лютага 2000 года штогод па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў свету.

Напярэдадні свята, 18 лютага, на філалагічным факультэце прайшоў тэматычны ўрок роднай мовы, падрыхтаваны беларускімі, турэцкімі, туркменскімі студэнтамі і магістрантамі пры ўдзеле выкладчыкаў кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А.Ф. Асенчык, В.М. Мельнікавай, І.Г. Еўтуховай, І.Г. Гоманавай, Н.І. Лапіцкай, А.І. Халяўка.

Натхнёна чыталі вершы на родных мовах Ф. Гюннар, А. Лабановіч, Д. Халмырадаў, Ф. Юлдашаў. Выдатна выступілі М. Базаргелдзіева, А. Какаджанава, М. Аразгелдзіева, Б. Сарыева.

Студэнты вялі размову аб сур’ёзным і важным, чыталі вершы класікаў і сучасных паэтаў на рускай і беларускай мовах. Студэнты спаборнічалі ў веданні рускай мовы, імправізавалі ў галіне маўленчага этыкету, паспрабавалі сябе ў ролі турэцка-туркменска-рускіх і беларуска-рускіх перакладчыкаў.

Традыцыйнае мерапрыемства кафедры і ў гэтым годзе нагадала ўсім удзельнікам аб неабходнасці беражлівых адносін да роднай мовы, служэнне якой для многіх стала прафесійным выбарам.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi