23 лютага – свята мужнасці і адвагі, гонару і вернасці воінскаму абавязку

Submitted by ias on аўт, 23/02/2021 - 11:52

23 лютага – свята мужнасці і адвагі, гонару і вернасці воінскаму абавязку. 23 лютага – Дзень абаронцы Айчыны.

У ГДУ імя Францыска Скарыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Адным з такіх стала віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў з ліку супрацоўнікаў універсітэта.

Ва ўрачыстай абстаноўцы першы прарэктар Андрэй Віктаравіч Крук і старшыня прафкама супрацоўнікаў Мікалай Генадзевіч Галіноўскі падзякавалі прысутным за іх ратную працу на карысць Радзімы і ВНУ.

Кветкамі і падарункамі былі ўзнагароджаны дворнік навучальнага корпуса №2 Віктар Аляксандравіч Асіпенка, старшы інспектар па ўліку і браніраванню ваенаабавязаных Ігар Уладзіміравіч Літвін, прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі Барыс Уладзіміравіч Сарвіраў і электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання вучэбна-навуковай базы “Чонкі” Сяргей Уладзіміравіч Шылец.

Мы далучаемся да віншаванняў і жадаем нашым мужчынам здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнага аптымізму!

Фотасправаздача