Абмеркавалі актуальныя пытанні

Submitted by ias on сер, 24/02/2021 - 10:35

У канферэнц-зале адбылася справаздачная канферэнцыя прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў ГДУ.

На парадак дня было вынесена пытанне аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор і Пагадненне паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” па сацыяльна-эканамічных пытаннях на 2019-2022 гг.

На сходзе было даложана аб выкананні каштарысу выдаткаў у мінулым годзе, а таксама прыняты каштарыс на 2021 год.

Да ўсяго іншага, да прысутных звярнуўся старшыня прафкама студэнтаў Сяргей Азяўчыкаў, які расказаў аб неабходнасці ўнясення змяненняў у Калектыўны дагавор, а таксама ў Палажэнне аб засяленні ў інтэрнаты.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi