Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Foreign Language Education: Content and Technologies for Training Higher School Specialists”

Submitted by ias on чцв, 25/02/2021 - 16:36

25 лютага факультэт замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны далучыўся да віншаванняў партнёраў з Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва з 25-годдзем заснавання ВНУ. Па запрашэнні казахскіх калегаў выкладчыкі кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы і кафедры рамана-германскай філалогіі прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Foreign Language Education: Content and Technologies for Training Higher School Specialists”, падчас якой адбыліся абмеркаванні такіх важных пытанняў выкладання замежных моў, як мультыкультурная камунікацыя і выкладанне замежных моў, мультымедыйныя тэхналогіі ў выкладанні замежных моў, тэкст і дыскурс у сістэме выкладання замежных моў і інш. З дакладам на тэму “Методыка інтэрпрэтацыі канцэптасферы палемічнага дыскурсу друкаваных СМІ” на пленарным пасяджэнні выступіла дэкан факультэта, к.ф.н., дацэнт, Алена Уладзіміраўна Сажына. Падчас працы ўдзельнікі пленарнага пасяджэння арганізавалі ажыўленую дыскусію і абмен вопытам, што, несумненна, стала плённым працягам міжнароднага супрацоўніцтва і заклала асновы для арганізацыі і правядзення сумесных семінараў па абмене вопытам і павышэнні кваліфікацыі.

Асаблівую падзяку мы выказваем дэкану філалагічнага факультэта ЕНУ імя Л.М. Гумілёва Ардаку Бейсембаю, а таксама загадчыку кафедры тэорыі і практыкі замежных моў Жанне Бейсембаевай за высокі ўзровень прафесіяналізму ў рэалізацыі сумесных адукацыйных і навукова-даследчых праграм.

Мы верым у захаванне існуючых дзелавых і сяброўскіх адносін, спадзяемся на далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Жадаем арганізатарам і ўдзельнікам канферэнцыі паспяховай і плённай працы!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi