З 1 па 2 сакавіка студэнт спецыяльнасці АСАІ Данііл Дамасканаў прымаў удзел у конкурсе “III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA (Ворлдскілс Расія) 2021” – Хабараўск.
Данііл прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у кампетэнцыі “Сеткавае і сістэмнае адміністраванне”. У дадзенай кампетэнцыі сваіх удзельнікаў таксама заявілі Расія, Японія, Малайзія, Казахстан і Індыя.
Ва ўмовах абмежаванняў пандэміі мерапрыемства праходзіла з дапамогай ІКТ.
Пасля фінальных мерапрыемстваў конкурсу WorldSkills Belarus 2020, які прайшоў у верасні 2020 года ў Мінску, нацыянальная каманда РБ прыняла дыстанцыйны ўдзел у наступных мерапрыемствах WorldSkills International:
- міжнародны конкурс WorldSkills Eurasia 2020 – Казань (верасень, 2020);
- міжнародны конкурс WorldSkills Russia HiTech 2020 – Екацярынбург (кастрычнік, 2020);
- фінал IV Нацыянальнага міжвузаўскага чэмпіянату “Маладыя прафесіяналы (Ворлдскілс Расія) 2020” – Масква (снежань, 2020).
Папулярныя тэгі