Са студсаветам сустрэўся прарэктар па выхаваўчай рабоце

Submitted by ias on пят, 12/03/2021 - 11:28

11 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне студэнцкага савета ўніверсітэта. У ходзе мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк адказаў на пытанні студэнцкага актыву, акцэнтаваў увагу моладзевых лідараў на прыярытэтных задачах. Вялікая ўвага была нададзена арганізацыі Дня адчыненых дзвярэй. Штогод члены студсавета задзейнічаны ў правядзенні гэтага мерапрыемства, імі арганізуюцца інтэрактыўныя пляцоўкі і моладзевыя акцыі.

Важнай часткай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў універсітэцкага агляду-конкурсу на лепшы пакой. Лепшымі ў першым інтэрнаце прызнаныя пакоі 221 і 528, у другім – пакоі 606 і 1105, у чацвёртым – 243, 432, 515 і 341.

У рамках сходу прайшло таксама ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў па выніках Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “Грані творчасці”: было ўручана 16 дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (тры дыпломы I ступені, 9 дыпломаў ІІ ступені, 7 – III ступені, 5 дыпломаў за актыўны ўдзел).

Фотасправаздача
Падраздзяленнi