Студэнцкі савет ГДУ прыняў удзел у Беларуска-Расійскай анлайн-канферэнцыі

Submitted by ias on чцв, 22/04/2021 - 11:39

Прадстаўнікі студэнцкага савета Гомельскага дзяржуніверсітэта, а таксама іншых ВНУ нашай рэспублікі і Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел у беларуска-расійскай анлайн-канферэнцыі “Роля студэнцкага самакіравання ў адукацыйнай прасторы ўніверсітэта”. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі – начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская і дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Дзяніс Ашыраў.

Старшыні студсаветаў расказалі аб асноўных кірунках дзейнасці сваіх падраздзяленняў, розных формах самарэалізацыі, вопыце ўзаемадзеяння кіраўніцтва ўстаноў з органамі студэнцкага самакіравання.

Да ўсяго іншага, былі абмеркаваныя распрацоўка на 2021 год канцэпцыі развіцця студсаветаў у навучальных установах Беларусі, а таксама вопыт расійскіх калег у грантавай падтрымцы моладзевых ініцыятыў.

Напрыканцы ўдзельнікі канферэнцыі падвялі вынікі і абмеркавалі далейшыя перспектывы партнёрства.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi