27 красавіка на базе гістарычнага факультэта прайшла віктарына “Алея герояў: летапіс ратнага подзвігу землякоў”. Для беларускага народа гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – найважнейшы элемент гістарычнай памяці, які фарміруе духоўныя каштоўнасці. Асноўная мэта інтэлектуальнага спаборніцтва – выхаванне пачуцця патрыятызму ў студэнцкай моладзі праз далучэнне да ваенна-гістарычнага мінулага краіны і подзвігаў нашых герояў-землякоў.
Пераможцам віктарыны стаў Даніла Рабцаў (2 курс, гістарычны факультэт). Другое месца падзялілі Аляксей Салодкін, Міхаіл Шустаў, Мікіта Курак (3 курс, гістарычны факультэт). Трэцяе месца занялі Дзмітрый Шляёнкін (2 курс, факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій), Кацярына Шкель (2 курс, факультэт псіхалогіі і педагогікі), Анастасія Беразоўская (2 курс, факультэт псіхалогіі і педагогікі), Крысціна Баўбасава (2 курс, факультэт псіхалогіі і педагогікі), Анастасія Казлова (2 курс, факультэт псіхалогіі і педагогікі) і Вікторыя Шамава (1 курс, гістарычны факультэт).
Аргкамітэт віктарыны выказвае падзяку супрацоўнікам універсітэта, якія прынялі актыўны ўдзел у яе арганізацыі і правядзенні.