Студэнтка-філолаг Аляксандра Дрывайла – уладальніца тытула “Каралева студэнцтва Гомельшчыны 2021”!

Submitted by ias on пят, 30/04/2021 - 09:57

У Гомелі адбыўся фінал абласнога конкурсу прыгажосці і грацыі “Каралева студэнцтва Гомельшчыны 2021”. Дзесяць прадстаўніц прыгожага полу з усіх ВНУ рэгіёну спаборнічалі за тытул самай абаяльнай і таленавітай. Ад ГДУ імя Францыска Скарыны ўдзельнічала трэцякурсніца філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла.

Дзяўчаты распавядалі пра сябе ў стылі кінафільма “Я – рэжысёр свайго жыцця!”, дэманстравалі творчыя здольнасці ў вакале, харэаграфіі, ігры на музычных інструментах. Падчас дэфіле паказалі касцюмы сваёй будучай прафесіі.

– Можна шмат гаварыць аб прыемным адчуванні перамогі, але ў дадзеным выпадку справядлівей будзе сказаць аб пераможцы. Саша добрая ва ўсім, што яна робіць: у сяброўстве і каханні, вучобе і навуцы, працы і хобі, – з гонарам адзначае намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта Алена Кастрыца. – Сашуля на самай справе Каралева Студэнцтва, таму што толькі сапраўдная студэнтка вось так, па-каралеўску, прымудраецца спаць пару гадзін у суткі, працаваць на трох працах, прыстойна вучыцца, здаваць своечасова сесію, удзельнічаць у кучы мерапрыемстваў і заставацца такой красуняй. Упэўнена: у Сашы ўсё атрымаецца! – з усмешкай кажа Алена Аляксандраўна.

Мы віншуем Аляксандру Дрывайлу і жадаем ёй поспехаў на рэспубліканскім этапе!

Некаторыя матэрыялы ўзятыя на сайце gp.by.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi