На філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №
Настаўнік-метадыст Ірына Беднякова пазнаёміла студэнтаў з распрацаваным ёю інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам “Сіняя птушка”, паказала магчымасці гэтага сайта, а таксама правяла майстар-клас па выкарыстанні ўласных напрацовак у вучэбным працэсе.
Дзякуем Ірыне Валянцінаўне за слушную і карысную інфармацыю, якая дапаможа нашым студэнтам – будучым настаўнікам – больш якасна рыхтаваць канспекты ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, а ў будучым праводзіць гэтыя ўрокі з магчымасцю выкарыстання разнастайных форм працы.