Геаграфічныя аспекты ўстойлівага развіцця рэгіёнаў

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 31/05/2021 - 22:46

27-29 мая ў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Геаграфічныя аспекты ўстойлівага развіцця рэгіёнаў». Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, Варонежскі дзяржаўны універсітэт, Рускі дом у г. Гомелі і Гомельскі аддзел ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства».

Тэматыка канферэнцыі ахоплівае пытанні фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, геалогіі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, педагагічных аспектаў выкладання навук аб Зямлі і геаграфіі турызму. Усяго заяўлена 127 работ больш чым 200 аўтараў. Яны прадстаўляюць установы Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і Германіі.

Адкрыў канферэнцыю прарэктар на навуковай рабоце, д.т.н., прафесар О.М. Дземідзенка. Ён адзначыў шырокі спектр і актуальнасць праблем, якія ўзняты даследчыкамі. З прывітальным словам праз анлайн-сувязь да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прафесар Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Ламаносава В.А. Каралёў, прафесар Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта І.І. Косінава, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна М.А. Багдасараў.

Першы дзень канферэнцыі праходзіў у змешаным фармаце. Вынікі сваіх навуковых даследаванняў прадставілі навукоўцы Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, Інстытута геалагічных навук НАН Украіны, БДУ, ВДУ імя П.М. Машэрава, Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта, РЭУ імя Г.В. Пляханава, Украінскага гідраметэаралагічнага інстытута ДСНС Украіны і НАН Украіны, Пермскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта і інш.

У другі дзень організавана выязное пасяджэнне ў аграгарадок Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна. Удзельнікам канферэнцыі наведаюць мемарыяльны комплекс «Дзецям Гомельшчыны – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» і сядзібу Гатоўскага.

Заключнае пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў фармаце круглага стала, дзе будуць падведзены вынікі канферэнцыі, прынята рэзалюцыя, вызначаны аспекты далейшага навуковага супрацоўніцтва ўдзельнікаў мерапрыемства.

Фотасправаздача
Відэа