У Дзень дабра ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося ўшанаванне актывістаў валанцёрскага руху па выніках 2020/2021 навучальнага года.
Нагадаем, вытокі валанцёрскага руху ў ГДУ бяруць пачатак у далёкім 1998 годзе, а ў цяперашні час ва ўніверсітэце функцыянуе 21 валанцёрскі атрад.
За якасную працу па арганізацыі валанцёрскага руху, актыўны ўдзел у сацыяльна значнай дзейнасці граматамі і прэміяй рэктара ўзнагароджаны:
удзельнікі валанцёрскага атрада «Ветэран» Леанід Каўпаеў, Максім Мінін, Ганна Гагогнава, Аліна Вавілава, а таксама кіраўнікі атрада Таццяна Віктараўна Макаранка, Святлана Міхайлаўна Панцялеева;
удзельнікі валанцёрскага атрада «Лесавод» Данііл Кулага, Арцём Агеенка і яго кіраўнік Таццяна Анатольеўна Калодзій;
удзельнікі валанцёрскага атрада «Планета Дабрыні» Алег Лісіцкі, Іван Сацукевіч і кіраўнік атрада Вольга Іванаўна Галезнік;
Яўген Кіслякоў, Таццяна Анатольеўна Цімафеева і Наталля Станіславаўна Шпілеўская, удзельнік і кіраўнікі атрада «Зялёны патруль» (адпаведна);
удзельніца валанцёрскага атрада «Нёман» Насця Дубікоўская і яго кіраўнік Наталля Яўгенаўна Ціханенка;
удзельніца валанцёрскага атрада «Аксаміт» Надзея Рэзнічэнка і яго кіраўнік Наталля Генадзьеўна Новак;
удзельніцы валанцёрскага атрада «Сузор'е» Аляксандра Бягун, Анастасія Міхальцова і кіраўнік атрада Надзея Мікалаеўна Зянько;
удзельніца валанцёрскага атрада «Вясёлка надзеі» Ніна Алдакушкіна і кіраўнік атрада Кастрыца Алена Аляксандраўна.
Сяргей Анатольевіч ўручыў заслужаныя граматы, а таксама пажадаў усім добрага настрою і поспехаў у высакароднай справе.
Ад прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў і прафсаюзнага камітэта студэнтаў валанцёрам ўручаны кветкі.
У рамках Дня дабра цэнтр валанцёрскай дзейнасці, валанцёрскія атрады, туркменскія студэнты перадалі школьныя прыналежнасці дзецям-інвалідам з рознай ступеню страты здароўя, якія стаяць на ўліку ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна горада Гомеля.
Аддзел моладзевых ініцыятыў і студэнцкага самакіравання